СТАРО́Е ПРЫБУ́ЖЖА,

вёска ў Міхееўскім с/с Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Проня, каля аўтадарогі Магілёў—Дрыбін. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 65 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 242 ж., 100 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)